Образование

Першы раз у першы клас

Для юных шчучынцаў Настачкі Рэкеда і Уладзіка Цеслюка сцяжынкі ў школьным двары пакуль яшчэ малазнаёмыя. Дзеці з хваляваннем накіроўваюцца да будынка, дзе правядуць адзінаццаць непаўторных школьных гадоў. Ім адкрыецца свет ведаў і вандровак, у іх з’явяцца новыя сябры і любімыя настаўнікі.
Няхай жа гэтым “першаклашкам”, як і ўсім іншым хлопчыкам і дзяўчынкам, хто ўпершыню заўтра пераступіць школьны парог, спадарожнічаюць удача і поспех, няхай шчырае жаданне спасцігаць веды радуе іх мам і татаў. Няхай гэтае першавераснёўскае свята будзе яркім і запамінальным для ўсіх школьнікаў!

Фота Аляксея БІБІКАВА.

Параімся – і ў добры шлях!

За работу плённую!На традыцыйную жнівеньскую канферэнцыю, якая прайшла на мінулым тыдні ў раённым Доме культуры, сабраліся педагогі з усіх навучальных устаноў Шчучыншчыны. Яны падвялі вынікі года мінулага, пра які можна сказаць, што быў ён рэзультатыўным, плённым і багатым на перамогі і дасягненні, і акрэслілі перспектывы. А яшчэ, як і кожны год, прынялі ў сваю вялікую настаўніцкую сям’ю маладое папаўненне.

Мужчыны ў адукацыі ёсць!

Мужнчынскі “педсавет”. Настаўнікі і майстры вытворчага навучання Шчучынскага і Астрынскага міжшкольных вучэбна-вытворчых камбінатаў (злева направа) С.Л. Жук, Ф.К. Сухоцкі, І.І. Паўловіч, В.Я. Ліхарай, В.В. Каранкевіч, Р.В. Клачкоў, С.І. МенскіМужчыны ў адукацыі ... Усё часцей і часцей памылкі ў выхаванні дзяцей мы апраўдваем недастатковым удзелам мужчын. Сапраўды: дома выхаваннем дзяцей займаюцца ў асноўным маці, у дзіцячым садку – выхавацелі, у школах – настаўніцы. Але ёсць яшчэ установы адукацыі, дзе большасць педагогаў –мужчыны. У нашым раёне гэта калектывы Шчучынскага і Астрынскага міжшкольных вучэбна-вытворчых камбінатаў, дзе з 19 педагогаў, якія плённа працуюць тут, 13 – мужчыны.

Наведаць школьны базар

Адзінокая палатка, якая ў апошнія месяцы працуе каля “Дома гандлю”, і ёсць шчучынскі школьны базар. Ва ўсякім выпадку аб гэтым паведамляе адпаведная шыльда.
Увесь той тавар для школьнікаў, які ёсць на другім паверсе “Дома гандлю”, у значна меншым асартыменце прадстаўлены ў палатцы. Дапаўняюць яго, праўда, канцылярскія тавары.
Што ж прапануе школьнікам шчучынскі гандаль? На першы позірк тавару ў абсталяваным куточку школьніка хапае. Для дзяўчынак – блузкі, касцюмы, сарафаны. Усё адзенне беларускіх вытворцаў: салігорскай фабрыкі “Калінка”, брэсцкай “Надзеі”, баранавіцкай “Бараўчанкі”, гродзенскай – “Элод”. Хлопчыкаў “адзяваюць” Навагрудская швейная фабрыка, гомельскі “Камінтэрн” і іншыя.

Сакрэты поспеху гімназістаў

З 27 выпускнікоў гімназіі 26 сталі студэнтамі ВНУ, 20 з іх паступілі на бюджэтную форму навучання
Нягледзячы на тое, што згодна з данымі Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў, тэсты ў гэтым годзе названы “правальнымі”, нашы гімназісты дастойна вытрымалі іспыты.
100 балаў па матэматыцы атрымаў Яўген Рымко (па Гродзенскай вобласці толькі 11 “стобальнікаў”) і 91 – па рускай мове. 92 балы па матэматыцы і 94 па фізіцы атрымаў Юрый Паўловіч. Выдатныя вынікі па рускай мове паказала Карына Клімовіч – у яе 95 балаў. 93 балы ў Дар’і Сідаравай па геаграфіі, 90 балаў у Веранікі Коваль па беларускай мове. У чым жа сакрэт іх поспеху? Аб гэтым расказалі самі рабяты.
Яўген РЫМКО:

Фарбавалі, прыбіралі – для вучняў школы рыхтавалі

Своеасаблівым дызайнам вызначаецца тэрыторыя гімназіі        Праверка гатоўнасці ўстаноў адукацыі да новага навучальнага года сёлета праводзілася некалькі дзён. Як і заўсёды, у склад камісій уваходзілі спецыялісты аддзела адукацыі, прадстаўнікі санітарнай службы і супрацоўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. Вынікі падводзіліся на пасяджэнні з удзелам старшыні раённага Савета дэпутатаў І.Ю. Сакалоўскага, намесніка старшыні райвыканкама Г.С. Хвядзюк і начальніка аддзела адукацыі У.Р. Дубка.
Карцінкі з натуры

Галоўнае - паспець!

Рамонтныя работы ў Ракавіцкай школе ішлі поўным ходам. Такое ўражанне, што там робіцца ўсё і адначасова. Мяняюцца вокны, тынкуюцца і фарбуюцца класы, укладваецца падлога ў спартыўнай зале і плітка ў калідоры. Рух ідзе, як у мурашніку.
– Паспець адрамантаваць школу нам трэба да 20 жніўня, – гаворыць майстар Мастоўскага МПМК-155 Аляксандр Аляксандравіч Гоман. – А часу ў нас засталося не так шмат. Таму і спяшаемся, але так, каб гэта спешка не адбілася негатыўна на якасці.

Мэтавая падрыхтоўка – шанц стаць спецыялістам АПК

Перад многімі выпускнікамі стаіць зараз выбар, куды пайсці вучыцца. Калі яны вырашылі звязаць свой лёс з сельскай гаспадаркай, родным краем, у іх ёсць стопрацэнтны шанц здзейсніць свае мары. Упраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання сумесна з сельскагаспадарчымі прадпрыемствамі могуць рэальна дапамагчы кожнаму, у каго ў атэстаце насупраць профільных прадметаў стаіць адзнака не ніжэй за 5 балаў.
Абітурыентамі вышэйшых і сярэдніх спецыяльных устаноў могуць стаць не толькі нядаўнія навучэнцы сельскіх і гарадскіх школ, а таксама і выпускнікі вучылішчаў. Для гэта патрабуецца зусім нямнога: заключыць дагавор на мэтавую падрыхтоўку з упраўленнем сельскай гаспадаркі і харчавання і любой гаспадаркай раёна. Такія дагаворы заключаюцца ажно да апошняга дня падачы дакументаў у навучальную ўстанову.

Тэсціраванне пачынаецца

Пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 20.02.2010 года №25 зацверджаны графік правядзення цэнтралізаванага тэсціравання па вучэбных прадметах у 2010 годзе.
14 чэрвеня – беларуская мова, 15 чэрвеня – руская мова, 17 чэрвеня – гісторыя Беларусі, 18 чэрвеня – геаграфія, 20 чэрвеня – матэматыка, 22 чэрвеня – грамадазнаўства, 24 чэрвеня – сусветная гісторыя навейшага часу, 25 чэрвеня – фізіка, 27 чэрвеня – біялогія, 29 чэрвеня – замежныя мовы, 30 чэрвеня – хімія. Тэсціраванне пачынаецца ў 11.00 гадзін.
Інфармацыя аб знаходжанні пунктаў правядзення цэнтралізаванага тэсціравання будзе ўказана на пропуску.

Апошні званок – гэта сум развітання...

Звіні, званок вясёлы!Радасныя, шчаслівыя і... крышачку сумныя спяшаліся гімназісты на апошнюю ў гэтым навучальным годзе лінейку. Заняткі закончыліся, і  цэлае лета можна адпачываць. Ненадоўга прыйдзецца расстацца з сябрамі і любімымі настаўнікамі. А выпускнікі... На ўрачыстай лінейцы яны назаўсёды развіталіся з няняй свайго бесклапотнага дзяцінства – Мэры Попінс. Наперадзе ў іх экзамены і няпростая дарога ў дарослае жыццё.

Синдикация материалов