Молодёжь

Канікулаў не трэба, работу нам давай!

Будатрад політэхнічнага каледжа15 студэнтаў Гродзенскага дзяржаўнага політэхнічнага каледжа прыехалі працаваць на Шчучыншчыну ў складзе будаўнічага атрада. Амаль месяц хлопцы будуць набірацца вопыту ў работнікаў Шчучынскай МПМК-166, пад апекай якіх і знаходзяцца студэнты.
– Нас размясцілі ў клубе вёскі Кронькі, – расказвае кіраўнік групы, выкладчык каледжа Аляксандр Дзмітрыевіч Ракавы. – Усім мы задаволены. Толькі вось хацелася б, каб работу нам давалі больш сур’ёзную. Мае выхаванцы без пяці мінут спецыялісты-будаўнікі, яны могуць выконваць усё якасна і на сумленне.

Для дзяцей павінна быць зроблена ўсё магчымае

1949 дзяцей адпачылі за дзве змены ў летніх аздараўленчых лагерах Шчучыншчыны. Хлопчыкаў і дзяўчынак прымалі “Востраў дзяцінства” і “Касмадром”, “Пралеска” і “Нагаток”, прышкольныя лагеры з дзённым знаходжаннем дзяцей і іншыя. Што ўдалося арганізаваць належным чынам, а што не атрымалася – вынікі арганізацыі адпачынку дзяцей разглядала камісія, якую ўзначальваў старшыня раённага Савета дэпутатаў І.Ю. Сакалоўскі.
Іван Юльянавіч дасканала вывучаў сітуацыю. У поле яго зроку траплялі самыя розныя пытанні: як было арганізавана харчаванне, якія праблемы ўзнікалі з завозам прадуктаў, ці праводзілася вітамінізацыя, якім быў стан здароўя дзяцей у час адпачынку і г.д. Наперадзе яшчэ дзве лагерныя змены, таму важна паспець выправіць усе недахопы.

З намі - сонечнае лета

Клопат аб здароўі і бяспецы дзяцей стаў асноўным арыенцірам у арганізацыі летняга адпачынку дзяцей на тэрыторыі аграгарадка Васілішкі
– Летам у дзяцей шмат вольнага часу, таму дарослыя павінны  падумаць, каб хлопчыкі і дзяўчынкі бавілі яго з карысцю, каб мелі магчымасць развівацца фізічна, творча, інтэлектуальна, – адзначае дырэктар Васілішкаўскага цэнтра пазашкольнай работы Аксана Уладзіміраўна Піліпчык. – Менавіта з гэтай мэтай пры нашым цэнтры арганізавана летняя дваровая пляцоўка “Вясёлка”. Работа яе наладжана ў суботнія дні на працягу ўсяго летняга перыяду.

Вясёлая нядзеля

Адзначаць Дзень моладзі для шчучынцаў стала добрай традыцый. І самыя маленькія жыхары нашага горада, і людзі сталага ўзросту, не кажучы пра галоўных віноўнікаў урачыстасці – моладзь – у апошнюю нядзелю чэрвеня збіраюцца на адкрытай пляцоўцы каля раённага Дома культуры. Музыка, танцы, добры настрой... Што яшчэ трэба, каб выдатна  адпачыць і павесяліцца?!

”Усё – у вашых руках!”

Наталля Сеніў,
педагог-арганізатар, сакратар пярвічнай арганізацыі ГА “БРСМ” Астрынскай сярэдняй школы:

– На маю думку, у гарадской моладзі нашмат больш магчымасцей, чым у сельскай. У нашым пасёлку няма ні  басейна, ні спартыўных і трэнажорных залаў – хлопцам і дзяўчатам няма куды падзецца. Мы стараемся арганізоўваць розныя мерапрыемствы, паездкі, прымаем удзел у конкурсах, якія праводзіць раённы камітэт ГА “БРСМ”. Але, каб жыццё біла крыніцай, каб не пакідала жаданне дзейнічаць, напэўна, для усёй нашай пасялковай моладзі патрэбен адзін сапраўдны лідар, які здолее аб’яднаць і арганізаваць.

 

Ідэолагі – на вышыні!

Дастойна выступіла зборная каманда ідэалагічных работнікаў, у склад якой уваходзілі  шчучынцы, на абласных зборах “За здаровую Беларусь!”, што  праводзіліся 17-18 чэрвеня ў Зельвенскім раёне на турыстычнай базе “Беражкі”.
Наш раён прадстаўлялі галоўныя спецыялісты аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама Вераніка Ткачук і Алена Кузьміч, спецыяліст па ідэалагічнай рабоце РУП ЖКГ Алена Ступакевіч і майстар РУП ЖКГ  Аляксандр Бодак, а таксама камандзір аддзялення пажарнага аварыйна-выратавальнага паста вёскі Орля Вадзім Пянькоўскі.
Спаборніцтвы па валейболе, падняцце гіры, падцягванне, перацягванне каната, конкурсы “Турыст”, “Быт турыста”, “У здаровым целе – здаровы дух” і іншыя не пакідалі абыякавымі ні ўдзельнікаў, ні балельшчыкаў. Кожная каманда імкнулася паказаць самыя лепшыя вынікі.

18 адкрыццяў на “Востраве дзяцінства”

Хочаце трапіць у незвычайную дзіцячую краіну, дзе правіць прэзідэнт разам з міністрамі,  і дзе прыняты свае законы? Тады вам у Ражанку, а канкрэтней – у лагер “Востраў дзяцінства”, дзе адпачываюць гурткоўцы цэнтра творчасці дзяцей і моладзі. Толькі не факт, што вы атрымаеце від на жыхарства ў гэтай краіне. Усе яе жыхары – асобы вельмі творчыя і незвычайныя.
Кожны дзень яны адкрываюць нешта новае. На востраве з’явіўся ручай Дружбы, знайшлі астраўляне вулкан Ідэй і мора Магчымасцей, камусьці спадабалася воблака Рамантыкаў. А колькі ўсяго іншага яшчэ наперадзе! Кожны новы дзень – гэта новае адкрыццё.

Першамайскія “рабінзоны”

Рукапашны бойНезвычайны дзіцячы лагер размясціўся на тэрыторыі Першамайскага сельскага савета.  Блок-пост, ваенная форма, палявая кухня… Так адпачываюць выхаванцы праваслаўных ваенна-патрыятычных клубаў Гродзенскай епархіі.
Першае, што тут вельмі здзівіла, – гэта чысціня і парадак на тэрыторыі, высокая дысцыпліна і арганізаванасць. А яшчэ – бытавая ўладкаванасць. Палаткі, палявая кухня і нават… душ – усё неабходнае для арганізацыі выдатнага дзіцячага адпачынку з задавальненнем прадаставіў Лідскі пагранічны атрад.
На працягу дзевяці дзён хлопчыкі і дзяўчынкі вялі гутаркі са святарамі, адпачывалі ля кастра, спявалі песні, займаліся страявой і фізічнай падрыхтоўкай…

Адпачываем здорава!

Наш лагер – самы лепшы!Вучні Дэмбраўскай сярэдняй школы ведаюць, дзе можна цікава і змястоўна правесці свой вольны час. Таму на канікулах яны з задавальненнем наведваюць прышкольны лагер.

У добры шлях, выпускнікі!

Ярка, урачыста і святочна праводзіў Шчучын у дарослае жыццё выпускнікоў. Гімназісты і вучні трох школ, якія яшчэ некалькі дзён таму сядзелі за партамі, у пятніцу сабраліся на плошчы Свабоды на гарадскую лінейку. Бацькі, родныя, блізкія і проста знаёмыя з захапленнем глядзелі на прыгожых і такіх  пасталелых  юнакоў і дзяўчат. І ў думках, і ўслых жадалі ім шчаслівай жыццёвай дарогі, ажыццяўлення самых запаветных мар...
Праз сімвалічныя вароты на плошчу уваходзяць выпускнікі. Галоўны спецыяліст аддзела адукацыі і вядучая свята Вольга Пятроўна Чыжык прадстаўляе класы і класных кіраўнікоў. Для кожнай школы і гімназіі яна знаходзіць самыя цёплыя словы.

Синдикация материалов