Прямая линия

“Белая Русь” адкрыла грамадскую прыёмную. Звяртайцеся!

“Прамая лінія”, якую праводзілі ў мінулую сераду намеснік старшыні Шчучынскага райвыканкама Ганна Станіславаўна Хвядзюк і старшыня Шчучынскай раённай арганізацыі Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь” Генрых Феліксавіч Шандроха, стала першай ластаўкай у арганізацыі дзейнасці грамадскай прыёмнай, створанай пры раённай арганізацыі “Белая Русь”.

Рэканструкцыя палаца працягваецца, а басейн будзе дэманціраваны

Начальнік аддзела архітэктуры і будаўніцтва Шчучынскага райвыканкама Ян Браніслававіч Майсей праводзіў “прамую лінію” якраз напярэдадні Дня будаўніка. Таму ў перапынках паміж званкамі размова ішла пра дасягненні працаўнікоў гэтай галіны, пра аб’ёмы выкананых работ і планы на бліжэйшае будучае.

М.Я. Герасімчык: “Да новага ў заканадаўстве шчучынцы аднесліся з разуменнем”

Час, адведзены на правядзенне “прамой лініі”, пачаў свой адлік. Прайшло пяць хвілін, пятнаццаць, а тэлефон у службовым кабінеце начальніка Шчучынскага РАУС палкоўніка міліцыі Мечыслава Янавіча Герасімчыка маўчаў. Падумалася: ці то спёка зрабіла людзей пасіўнымі, ці то, сапраўды, няма пытанняў да галоўнага міліцыянера раёна? Хаця, як паказвае жыццё, “за вочы” грамадзяне вельмі ўжо ахвотна абмяркоўваюць дзейнасць ахоўнікаў правапарадку. Здавалася б, самы час і спытаць нешта, і сваё меркаванне выказаць, і нязгоду, калі хочаце… Не спяшаюцца.

А.В. Садоўскі: “Мы не можам выкідваць грошы на вецер!”

Старшыня Шчучынскага райспажыўтаварыства Аляксей Валянцінавіч Садоўскі, які нядаўна праводзіў “прамую лінію” з жыхарамі раёна, на гэтай пасадзе толькі некалькі тыдняў. Безумоўна, дасканала ўнікнуць у кожнае пытанне за такі непрацяглы час проста немагчыма. І тым не менш, кожны, хто патэлефанаваў, атрымаў падрабязныя тлумачэнні або абяцанні разабрацца ў сітуацыі, узважыць усе “за” і “супраць” у кожнай прапанове.
 Вас турбуе жыхарка вуліцы Астроўскага. Хацелася б, каб кіраўніцтва райспажыўтаварыства знайшло магчымасць адкрыць магазін агародніны ў нашым мікрараёне.

Вас слухае старшыня райвыканкама...

Званкі на “прамую лінію” з кіраўніцтвам раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў паступалі няспынна. Заяўленая тэма па пытаннях сацыяльна-эканамічнага развіцця Шчучынскага раёна, задавальнення абгрунтаваных патрэб і запытаў грамадзян, аптымальнасці прымаемых у раёне мер па дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарата была яўна запатрабавана. Аднак большасць тэлефонных зваротаў усё ж тычыліся вузкапрыватных інтарэсаў, накшталт “ля маёй брамкі стаіць вада” або “наш пад’езд мае патрэбу ў рамонце”...

У.А. Муха: “Будаўніцтва любога аб’екта пачынаецца цяпер з навядзення парадку на будаўнічай пляцоўцы”

“Прамая лінія”, аб’яўленая намеснікам старшыні райвыканкама Уладзімірам Аркадзьевічам Муха, які курыруе пытанні будаўніцтва, абяцала быць насычанай. Як вядома, у насельніцтва заўсёды шмат пытанняў да кіраўніцтва і работнікаў будаўнічай галіны. Напэўна, так лічыў і У.А. Муха, таму і вырашыў прадугледзець усе непрадбачаныя сітуацыі. У час правядзення “прамой лініі” у кабінеце намесніка старшыні райвыканкама прысутнічалі кіраўнікі ўсіх зацікаўленых службаў, да якіх маглі ўзнікнуць пытанні.
Магчымасцю атрымаць тлумачэнні, так сказаць, з першых вуснаў,  скарысталіся многія жыхары раёна. І праблемы ўздымаліся самыя розныя.

Інтэрактыўнае тэлебачанне дойдзе і да Орлі

Нельга сказаць, што “прамая лінія”, якую праводзіў начальнік Шчучынскага раённага вузла электрычнай сувязі Гродзенскага філіяла РУП “Белтэлекам” Аляксандр Браніслававіч Рыбак, была багатай на тэлефонныя званкі. Напэўна, многія помняць, як яшчэ некалькі год таму было праблематычна ўстанавіць тэлефон. Пытанні, звязаныя з гэтай праблемай, проста не сыходзілі з вуснаў. Цяпер жа дакладна адладжаны механізм, а іначай і не назавеш Шчучынскі раённы вузел электрасувязі, дзейнічае як гадзіннік. Таму і асаблівых  пытанняў у іх адрас ад абанентаў не ўзнікае. А на тыя, што былі зададзены, Аляксандр Браніслававіч даваў падрабязныя адказы і не адкладваў іх вырашэнне на потым.  
 Калі будзе выдадзены новы тэлефонны даведнік?

Пад гукі марша Мендэльсона

“Прамая” тэлефонная лінія, якую праводзіла начальнік аддзела ЗАГС Шчучынскага райвыканкама Ларыса Зіноўеўна Міхно, аказалася надзвычай багатай на тэлефонныя званкі. У пераважнай большасці вяскоўцаў і гараджан цікавілі пытанні, звязаныя з заключэннем шлюбу. Напэўна, перад наступленнем цёплых вясновых і летніх дзён гэта тэма становіцца вельмі актуальнай.    
 За колькі месяцаў да вяселля можна падаць заяву ў ЗАГС?
– У адпаведнасці з артыкулам 16 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям’і рэгістрацыя шлюбу адбываецца ва ўзгодненыя бакамі тэрміны, але не раней, чым праз пятнаццаць дзён і не пазней, чым праз тры месяцы пасля падачы заявы ў дзяржаўны орган, які рэгіструе акты грамадзянскага стану.

Не можаш зрабіць – не абяцай, а паабяцаў – зрабі!

Прыём вядзе В.Р. БірукоўТакога прынцыпу прытрымліваецца ў сваёй рабоце першы намеснік старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці В.Р. Бірукоў, і такіх адносін да заяў і просьбаў людзей патрабуе ён ад службовых асоб

Страхавы дагавор – упэўненасць у заўтрашнім дні

“Прамая лінія” з дырэктарам прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Шчучынскім раёне В.І. Антановічам адбылася напярэдадні прафесійнага свята беларускіх страхоўшчыкаў. Віктар Іванавіч папрасіў павіншаваць страхавых работнікаў раёна, пажадаць ім поспехаў у працы, дабрабыту, ладу ў сем’ях.
Мяркуючы па пытаннях, якія паступалі ў час правядзення “прамой лініі” ад жыхароў раёна, яны давяраюць паслугам, што прапануе сваім кліентам Белдзяржстрах. Дарэчы, паслугі гэтыя становяцца больш зручнымі, разнастайнымі і даступнымі. Большасць пытанняў паступіла ад уладальнікаў транспартных сродкаў, але былі пытанні і па іншых тэмах, на якія жыхары Шчучына і раёна хацелі атрымаць адказы, так бы мовіць, з першых вуснаў.

Синдикация материалов