Так называецца наступная частка, працяг тапанімічнага аповеда “На радзіме Котры”, які быў надрукаваны ў нашай газеце і выдадзены ў мінулым годзе ў Мінску асобнай кніжкай. Яе аўтар Рычард Бялячыц жыве і працуе ў Дудках. Падзеі твора, не мяркуючы, як сама Котра, плаўна і нетаропка рухаюцца ўздоўж ракі ў бок Берштаў і далей. Розныя часы і пакаленні людзей, што там жылі і жывуць, дапамагаюць аўтару распавесці пра багаты на легенды і паданні прыкотранскі край. Прапануем чытачу новыя раздзелы тапанімічнага аповеда Р. Бялячыца.
Пры дарослых – нельга
На дзень нараджэння да Аксанкі сабралася шмат гасцей – і дзяцей, і дарослых. Пасядзеўшы за сталом, пасмакаваўшы фруктаў і слодычаў, дзеці хутка пабеглі ў пакой гуляць у свае гульні і паміж справай абмяркоўваць свае дзіцячыя праблемы, якія толькі дарослым здаюцца дробязнымі.
Праз колькі часу сюды зайшла і Аксаніна бабуля – нездаровілася ёй нешта, захацела прылегчы.
Яна паціху назірае за дзецьмі, за іх гульнямі і размовамі. Раптам адзін з хлопчыкаў, калі ў яго цацачная машынка паехала не туды, куды яму хацелася, сказаў брыдкае слова.
Бабуля зрабіла выгляд, што не заўважыла. Ды тут жа ўскінулася Аксана, устала на ахову прыстойнасці:
— Ты што, Алег? Пры дарослых нельга маты гнуць!
…А чаму нельга? Калі дарослым пры дзецях – можна, то і ім пры дарослых – таксама. Не ад лялек жа яны тыя маты пачулі.
Я нарадзілася праз чатыры гады пасля заканчэння Вялікай Айчыннай вайны, якая абарвала жыццё кожнага чацвёртага беларуса. Аб адным з яе ўдзельнікаў я і хачу расказаць. Гэта Аляксандр Аляксеевіч Уладыкін, былы настаўнік гісторыі Орлеўскай сярэдняй школы імя С.П. Шупені і мой нязменны класны кіраўнік, а ў будучым калега і сябар сям’і.
Змяніўшы зброю на пяро, усё сваё падарванае вайной жыццё Аляксандр Аляксеевіч аддаў нам, сваім вучням. Ён выхоўваў у нас любоў да сваёй зямлі, народа, мовы, павагу да гісторыі сваёй Радзімы, яе нацыянальнай культуры і звычаяў.
І гэта адбывалася не толькі на ўроках гісторыі і грамадазнаўства, але і ў пазакласнай рабоце. Не было тых канікулаў, калі б мы з рукзакамі за плячыма не адпраўляліся ў падарожжы па месцах баявой і працоўнай славы, па месцах, дзе ў гады вайны змагаўся з ворагам наш класны кіраўнік.
Мария ШЕВЧЁНОК
Доверься душе своей,
Всё она знает,
Всё сделает лучше, чем ты.
Она в небесах и в тебе обитает,
Не любит пустой суеты.
Доверься душе своей
И успокойся, -
Она всё сама прояснит.
Ты только послушай её
И не бойся,
Когда она даже болит.
Позволь ей спокойно
Решить всё и взвесить.
Не надо метаний ума.
На всё она честно и мудро ответит
И сделает выбор сама.
Доверься душе своей -
Всё она знает.
В ней кроется опыт эпох.
А ты только помни,
Что ей управляют
Твой Ангел-Хранитель
И Бог.
* * *
У каждого из нас есть искра Божья,
А значит - доброта и радость есть.
И это всё, конечно же, поможет
Преодолеть и ненависть, и месть.
Божественной любви достоин каждый,
И даже тот, кто Бога отрицал
Увидит и уверует однажды,
Сёлета Гродзеншчына ўжо ў трэці раз будзе прымаць удзельнікаў рэспубліканскага фестывалю-кірмашу “Дажынкі”. Раней яны праходзілі ў Мастах і Ваўкавыску. Цяпер сталіцай галоўнага свята хлебаробаў рэспублікі стане Ліда.
Горад зараз уяўляе сабой адзіную вялікую будаўнічую пляцоўку, дзе з раніцы да позняга вечара працуюць будаўнікі з усіх раёнаў.
Шчучынскім прафесіяналам даверылі рамонт гасцініцы, дзе будуць спыняцца госці “Дажынак” – камбайнеры, зоркі эстрады, vip-персоны. Добра спраўляюцца са сваімі абавязкамі рабочыя МПМК-166 Вадзім Мацвей, Валерый Малец і Дзмітрый Бакун (на здымку).
49 ветэранаў Шчучынскага раёна нядаўна наведалі Белавежскую пушчу
Гэта цікавая экскурсія была арганізавана дзякуючы энтузіязму старшыні раённага савета ветэранаў Э.С. Дзікевіча і падтрымцы старшыні Шчучынскага райвыканкама С.І. Ушкевіча. А актыўнасці, жадання пазнаваць новае нашаму брату-ветэрану не займаць. Колькі ўсяго новага мы ўбачылі і пачулі!
Белавежская пушча – арыгінальны прыродны комплекс. Незвычайнае спалучэнне раслін поўначы і поўдня, прыморскага і кантынентальнага клімату зрабіла непаўторным гэты куточак зямлі. А жывёльны свет! Прыгажуны зубры, дзікія кабаны, мядзведзі – цікава было ўбачыць гэтых лясных жыхароў у натуральным асяродку іх пражывання.
Іх было семнаццаць… Семнаццаць юнакоў і дзяўчат, вывезеных немцамі ў час вайны на прымусовыя работы ў Германію з вёсак Бакштаўскага сельсавета. 65-ю гадавіну Перамогі сустракалі ўсяго … трое. Адна з іх – Яніна Іванаўна Рамановіч (у дзявоцтве Лышчык).
Сям’я ў Івана Лышчыка была самая вялікая ва ўсёй акрузе – дзесяць дзяцей, і ўсе – дочкі. Бацькі аддавалі апошнія сілы, каб паставіць дзяўчынак на ногі. Да пачатку вайны ў жывых засталіся толькі шасцёра, пяцёра з іх выйшлі замуж, абзавяліся сваімі сем’ямі.
Героев этой поэмы – наших земляков – уже нет в живых. Но эти строки, в основу которых положены реальные события, посвящены им. Тем, кто ценой своей жизни спасал жизни других людей, кто в страшные годы войны терял своих родных и близких...
Глава 1
Часть 1
Валька
Плачет филин за деревней громко,
На погосте у седых берёз.
Увезёт в Германию девчонку
Снаряжённый утренний обоз.
Мать Наталка, обезумев с горя,
Ходит, как блуждающая тень.
Вся её надежда и опора
Угасает, как сгоревший день.
Отправляют Вальку на чужбину.
И моли – не вымолишь судьбу.
Знать, Всевышний этот дом покинул,
За грехи какие – не поймут.
Незаметно пробежала ночка.
Скоро утро. Сон прошёл давно.
Заўсёды са шкадаваннем назіраю за дзецьмі рознага ўзросту, якіх няма каму арганізаваць на добрыя справы. Вось і шукаюць яны забавы дзе хто можа.
З настальгіяй успамінаю вуліцу майго дзяцінства.
У тыя гады, калі жылося голадна і холадна, не было чаго апрануць, наша жыццё было цікавым і вясёлым. На нашай вуліцы раслі дзесяць хлапчукоў і восем дзяўчынак. Цяжкавата нам даводзілася. Хлапчукі, бывала, нас крыўдзілі. Але гэта не было прычынай для разладу. Жыццё было адкрытае і спрыяла выхаванню нас, дзяцей. Адна толькі маміна фраза “а што людзі скажуць?” адразу дысцыплінавала. Усе дзеці нашай вуліцы жылі пад гэтым лозунгам, баючыся людскога асуджэння. У нас ніколі не ўзнікала жадання закурыць ці выпіць. Не да гэтага нам было. Акрамя вучобы ў школе, кожны меў свае абавязкі: хтосьці насіў у хату ваду і дровы, другія набіралі бульбу і кармілі курэй, пасвілі кароў, палолі буракі, рвалі лён. А пасля ўсяго – забавы.