Пасля ўрагану засталося шмат паваленых дрэў у населеных пунктах і ў лясных масівах. На тэрыторыі Шчучынскага лясгаса 475 га лесу ператварылася ў бураломы, дзе патрабуецца правесці суцэльную санітарную рубку 103,4 тыс. м3 драўніны. У вяскоўцаў з’явілася магчымасць без лішняй валакіты папоўніць запасы дроў на зіму. З пытаннем, як гэта зрабіць не парушаючы закон, мы звярнуліся да інжынера па ахове і абароне лесу Шчучынскага лясгаса В.В. Леаневіча.
– Калі зламала, напрыклад, грушу, што расла каля плоту вяскоўца, то да каго трэба звярнуцца, каб аформіць неабходныя дакументы на распілоўку?
Небывалая спякота і засушлівае надвор’е павялічваюць пагрозу ўзнікнення пажараў у лясах і на тарфяніках. Па гэтай прычыне згодна з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29 ліпеня 2010 г. па ўсёй краіне аб’яўлены асобы супрацьпажарны рэжым: забаронена паляваць, наведваць лясы не толькі пешшу, але і на аўтатранспарце.
Пераканаўчая просьба да ўсіх жыхароў раёна: часова спыніце збор ягад і грыбоў, не наведвайце лес, беражыце прыроду!
Шчучынскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях.
Вецер магутнай сілы з маланкай і шчыльнай сцяной праліўнога дажджу абрушыўся на населеныя пункты раёна ў ноч на 8 жніўня. Дзесяці мінут такой “мясарубкі” хапіла, каб былі пашкоджаны 31 населены пункт, 52 жылыя дамы, 110 сельскагаспадарчых пабудоў – з іх 61 жывёлагадоўчая ферма. Адразу пазбавіліся электрычнай энергіі 430 вёсак і пасёлкаў, былі выведзены са строю 520 трансфарматарных падстанцый. Пазбавілася току і цэнтральная раённая бальніца.
О борщевике Сосновского мы рассказывали читателям не один раз. Как известно, контакт с этим гигантским растением очень опасен для людей с обостренной аллергической реакцией, а также для детей. Поэтому, если вы соприкоснулись с борщевиком, необходимо быстро убрать сок растения с кожи платком или салфеткой и обязательно закрыть данный участок кожи от попадания солнечных лучей. Затем уже в домашних условиях обработать пораженное место водой с мылом, еще лучше протереть одеколоном или спиртом. Аллергетикам рекомендуется принять антигистаминные препараты, а при сильном развитии дерматитов обратиться к врачу.
Знайсці гэту каманду гродзенскіх “рабінзонаў” аказалася не так проста. Мой шлях пралягаў паміж возерам, зарослым чаротам, з аднаго боку, і балотам – з другога. Рамантыка!
Як аказалася, пакуль шукала месца іх “дыслакацыі”, хлопцы амаль завяршылі сваю работу, і я ўбачыла не сам працэс, а канчатковы вынік іх працы. Ледніковы валун Зарэчанскі быў “вызвалены” ад зелля, высокай травы і навіслых галін дрэў. Толькі вось таблічка з надпісам, што гэты камень – помнік прыроды, некаму спатрэбілася.
У адпаведнасці з патрабаваннямі санітарных норм і правілаў тэрыторыі населеных пунктаў павінны быць добраўпарадкаванымі, утрымлівацца ў чысціні. На справе ўсё атрымліваецца інакш.
Спецыялістамі цэнтра гігіены і эпідэміялогіі ў гэтым годзе праводзіліся абследаванні санітарнага стану тэрыторый населеных пунктаў Шчучынскага раёна, у ходзе якіх былі выяўлены розныя парушэнні. Вінаватыя асобы прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.
У населеных пунктах пастаянна выяўляюцца месцы несанкцыянаваных стыхійных звалак, складзіравання і захоўвання на прылеглых да дамоў тэрыторыях вуліц і тратуараў попелу, пяску, цэглы, розных будаўнічых матэрыялаў. Неахвотна жыхары прыватнага сектара заключаюць дагаворы са спецыялізаванай службай камунгаса на вываз адходаў.
Кроны дрэў утвараюць агромністыя “зялёныя парасоны”, якія абараняюць нас ад уздзеяння сонечнай радыяцыі і ўльтрафіялетавага выпраменьвання. На працягу дня лістота паглынае з паветра вуглякіслы газ і выдзяляе кісларод.
Лісце пазбаўляе нашы лёгкія ад бруду. На іх асядае пыл і розныя шкодныя рэчывы. “Зялёны шацёр” над горадам – фундамент нашага здароўя!
Тое, як людзі часам абыходзяцца з “зялёнымі лёгкімі” планеты, гаворыць аб безадказнасці і абыякавых адносінах да прыроды. Ніхто не супраць падрэзкі сухога галля. Аднак спілоўваць у самым росквіце сіл дрэвы, жыццёвы цыкл якіх у залежнасці ад віда можа доўжыцца 300, 1000, а то і 3000 гадоў – нельга! Губячы іх, мы падстаўляем пад удар уласнае здароўе.
Зінаіда ПРОХАР,
карэспандэнт-фенолаг.
З самага ранку рэдакцыйныя тэлефоны надрываліся:
– Прыязджайце хутчэй у Васілішкі! У нас катастрофа! Возера ў небяспецы! – хваляваліся людзі.
Мы тут жа выехалі на месца, запрасіўшы з сабой памочніка ўрача-гігіеніста Шчучынскага занальнага ЦГіЭ В.П. Болтача. Першае, што здзівіла па прыездзе: ніхто з тых актыўных, што “бамбілі” рэдакцыю званкамі, ні разу не пазваніў у сельвыканкам. Старшыня мясцовай адміністрацыі Т.І. Зубрыцкая шчыра прызналася, што пакуль нічога не ведае пра “экалагічную катастрофу”. Аднак разам з журналістамі стала актыўна дзейнічаць...
Мало хто ведае, што беларускія буслы зімуюць у Алжыры. Гэта было ўстаноўлена дзякуючы назіранням за акальцаванымі птушкамі. Збор такой інфармацыі – справа нялёгкая. Таму навукоўцы з задавальненнем супрацоўнічаюць з актывістамі-аматарамі.
Нядаўна ў рэдакцыю “Дзянніцы” патэлефанавала карэспандэнт-фенолаг Зінаіда Аляксееўна Прохар і расказала цікавую гісторыю:
– Гадоў 6-7 таму вучань сярэдняй школы №1 перадаў мне кольца, знятае са шпака, якога ён выратаваў ад чэпкіх лап ката. Мы паслалі гэтае кольца ў Маскоўскае бюро акальцоўвання птушак. Зусім нядаўна атрымалі адказ. Як высветлілася, вандроўнік-шпак пад нумарам 20Z31698 праляцеў 1372 кіламетры. Аднак указаная намі дата выратавання птушкі супярэчыла даце яе акальцавання. Таму калегі з Расіі папрасілі нас удакладніць некаторыя факты.