Земляки

Былых мiлiцыянераў не бывае

Калектыў раённага аддзела ўнутраных спраў урачыста праводзіў на заслужаны адпачынак двух сваіх лепшых прадстаўнікоў

Доброе сердце Клары Александровны

Однажды зашла к нам в квартиру соседка Клара Александровна Ермаченко. Она живёт в доме рядом с нашим. Заговорили о дефиците по-настоящему хороших книг. В библиотеку я сходить не могу, так как являюсь инвалидом-колясочником. Клара Александровна расспросила меня, на какие темы я люблю читать книги, что меня интересует. Уходя, оставила приключенческий роман, который был у неё с собой и пообещала принести ещё что-нибудь интересненькое. Вскоре она сдержала слово.
И вот уже пятый год Клара Александровна регулярно приносит мне книги. А ведь это нелегко. Она – женщина пенсионного возраста, и добираться на четвёртый этаж со связкой книг трудновато.
Клара Александровна очень чуткий, отзывчивый, бескорыстный человек. Она одна проживает в небольшой однокомнатной квартире, но дома не сидит. Постоянно общается с людьми, нуждающимся помогает, чем может.

Шафёр-дальнабойшчык, на старт!

Нядаўна на тэрыторыі Гродзенскага аэрапорта “Абухава” прайшоў конкурс прафесійнага майстэрства вадзіцеляў-дальнабойшчыкаў, дзе нядрэнныя вынікі паказалі і нашы землякі

“Я не чакаю кліента, а іду яму насустрач”

Н.М. Жук (справа) прапануе тавар жыхарцы Першамайскай Л.В. УколавайХутка будзе трыццаць гадоў, як Ніна Міхайлаўна Жук прыйшла працаваць у сферу бытавога абслугоўвання насельніцтва. Не здраджвала ёй ні ў лепшыя часы, ні ў горшыя. Практычна адзіным месцам работы гэтай жанчыны стаў комплексны прыёмны пункт “Першамайск”, куды лёс закінуў яе маладой дзяўчынай. У гэтай вёсцы сустрэла будучага мужа, тут утварылася і асела яе сям’я.

Петунія для сына

Валерый і Святлана Сямашкі з сынам НікіфарамКватэру ў Вільнюсе сям’я Сямашкаў прамяняла на дом у Скрыбаўцах
– Не шкадуеце? – пытаюся ў галавы сям’і.
– Гэта была мая мара – мець свой дом на роднай зямлі, – зазначае Валерый Фёдаравіч. – Як кажуць: дзе нарадзіўся, там і спатрэбіўся. Мы пераехалі ў 1994 годзе, вось глядзіце, што паспелі зрабіць.

Душа кладзецца на ноты...

Калі Людміла Малышка ўзяла ў рукі гітару і пачала спяваць, усе прыціхлі. Песня кранула да глыбіні душы: настолькі гарманічнымі былі словы, мелодыя і голас самой спявачкі. Суседка, якая стаяла побач, прашаптала:”Наша Людачка пяе. Талент...”
Маладая сям’я Малышкаў у СВК “Дэмбрава” прыехала гадоў восем таму. Іх ведаюць і паважаюць у калектыве. Гаспадар – Алег Міхайлавіч – працуе загадчыкам жывёлагадоўчага комплексу ў Стараўшчыне, а Людміла Міхайлаўна – бухгалтарам. Праўда, на гэтай пасадзе яна толькі другі год, да таго была кіраўніком дзіцячых гурткоў на базе юных турыстаў. Пісаць вершы пачала з 17 гадоў, калі ўпершыню ўзяла ў рукі гітару.

Вышыўка, вязанне – душы замілаванне!

Яўгенію Іванаўну Лабейка, жыхарку вёскі Дэмбрава, аднавяскоўцы добра ведаюць і паважаюць за працавітасць і добрасумленнасць. Руплівая гаспадыня, яна славіцца сваім уменнем выдатна вязаць і вышываць. Яе работы ўражваюць сваёй прыгажосцю і арыгінальнасцю, і не раз выстаўляліся напаказ у мясцовым клубе.
– Я навучылася вязаць яшчэ школьніцай, – успамінае Яўгенія Іванаўна. – Спачатку назірала за тым, як гэта робяць дарослыя, а потым і сама ўзяла ў рукі кручок ды пруткі… З той пары я з імі неразлучная і амаль увесь свой вольны час прысвячаю любімай справе.

Працаваць – на сумленне!

В.Л. Баравік Валерый Баравік, тэхнік па падрыхтоўцы вытворчасці, працуе ў падсобным падраздзяленні будаўнічай арганізацыі МПМК-167, што ў Вялікім Мажэйкаве. У час нашай сустрэчы ён шмат і цікава расказваў аб сваёй рабоце, паказваў свой цэх, дзе з дапамогай сучасных дрэваапрацоўчых станкоў ды працавітых рук майстроў сыходзяць з вытворчага канвеера прыгожыя дзверы, вокны, альтанкі, лаўкі і яшчэ мноства іншых вырабаў, запатрабаваных як на прадпрыемствах, у гаспадарках, так і ў спажыўцоў, якія ахвотна заказваюць “эксклюзіўныя” рэчы для свайго побыту. Канешне, тут  у першую чаргу працуюць на патрэбы сваёй будаўнічай арганізацыі, але і “капрыз” кліента гатовы задаволіць.

Хто з дарослых “гуляе” у лялькі?

Таццяна Гаўрылава і Таццяна Крывалуцкая ствараюць не проста лялькі, а творы мастацтваЛяльку Глашу запрыкмеціла даўно: на адным з гарадскіх свят яна ўпрыгожвала выставу народных майстроў. Сплеценая з лазы і вялікая па памерах, у яркім убранні, яна нібыта вылучала дабрадушнасць, якой, упэўнена, шчодра надзелена тая майстрыха, што дала  гэтай ляльцы “жыццё”.
Неўзабаве пазнаёмілася з дырэктарам раённага цэнтра рамёстваў і народнага мастацтва Таццянай Уладзіміраўнай Гаўрылавай, якая, як высветлілася, і ёсць аўтар арыгінальнай лялькі. Ды ці толькі гэтай?

Сена ў кружок – будзе стажок

Дзіўна ўбачыць пасярод гарадскога пейзажу чалавека, які зграбае сена і складвае яго ў копку. У лёгкай вопратцы і пад белым капялюшам ён беражліва, па-гаспадарску згружае ўсё на невялічкую тачку. Як былы вясковец, я адразу зразумеў –  гараджанін трымае жывёлу. 
– Ян Антонавіч Роўба, – назваў сябе мужчына. – Жыву на Камсамольскай. Пенсіянер, але не магу сядзець без справы, трымаю козачак. Іх у мяне ажно пяць!

Синдикация материалов