Спякота і праліўныя дажджы прывялі да забруджвання вадаёмаў. У папярэднім нумары газеты мы паведамлялі, што закрыты для купання Шчучынскае і Гурнофельскае азёры. Аднак знаходзяцца смельчакі, якія ігнаруюць гэтым фактам і лезуць у ваду. Такая неапраўданая смеласць можа абярнуцца хваробай.
Як расказаў памочнік урача-гігіеніста занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі В.П. Болтач, спецыялісты цэнтра кожны тыдзень бяруць пробы вады з адкрытых вадаёмаў зон адпачынку. Па выніках планавых даследаванняў вада ў Шчучынскім і Гурнофельскім азёрах не адпавядае норме па мікрабіялагічных паказчыках. А дакладней, у вадзе знаходзяцца бактэрыі групы кішэчнай палачкі. Гэта пагражае ўзнікненню інфекцыйных захворванняў у насельніцтва.
Вялікае свята душы сабрала 9 -10 жніўня ў Ракавічах вернікаў з розных куточкаў Гродзеншчыны. У Ракавіцкай Свята-Ражаства-Багародзічнай царкве адбылося саборнае служэнне ў гонар галоўнай святыні Шчучыншчыны – Ракавіцкай цудатворнай іконы Божай Маці. Сотні людзей прыйшлі пакланіцца – заступніцы рода хрысціянскага.
Радасць свята з вернікамі мясцовай абшчыны раздзялілі шматлікія паломнікі са Шчучына, мястэчка Ражанка, вёскі Турэйск і нават горада Гродна. Гродзенцы, напрыклад, прайшлі пешым Хрэсным ходам з малітвай да нашай сятыні больш за 80 кіламетраў!
Пашчасціла мне сёлета ў канцы мая – пачатку чэрвеня. Па-першае, атрымаў для аздараўлення пуцёўку ў санаторый “Сасновы бор”, што на Купалаўскай зямлі пад Радашковічамі. Быў там да наступлення невыноснай спякоты. Па-другое, зведаў радасць ад знаёмства з цудоўнымі зямлячкамі, родам якія з Замасцянаў, што ў Першамайскім сельсавеце.
Свято-Борисо-Глебская (Коложская церковь) является неотъемлемой частью Гродненщины, её визитной карточкой. История памятника – жемчужины архитектурного прошлого не только принеманского края, но и Беларуси, - позволяет утверждать, что в настоящее время он имеет не только конфессиональное, но и огромное культурно-историческое и туристическое значение.
Памятник православного зодчества XII века не имеет прямых аналогов в древнерусской архитектуре, являя собой шедевр гродненской архитектурной школы.
Пять счастливых дней группа учащихся воскресной школы Богоявленской церкви г. Щучина вместе со своими педагогами и священником Сергием Семашко провели в летнем туристическом лагере на озере Свитязь.
Детвора с огромным удовольствием отдыхала в уникальном уголке Беларуси, набиралась сил, загорала и купалась, дышала чистым воздухом. Дни, начатые молитвой и наполненные разнообразными событиями, занятия на духовную тематику, игры, конкурсы, песни у костра, ночевки в палатках – все это, несомненно, покинуло самый яркий след в душах юных христиан.
Алла БИБИКОВА.
Так называецца наступная частка, працяг тапанімічнага аповеда “На радзіме Котры”, які быў надрукаваны ў нашай газеце і выдадзены ў мінулым годзе ў Мінску асобнай кніжкай. Яе аўтар Рычард Бялячыц жыве і працуе ў Дудках. Падзеі твора, не мяркуючы, як сама Котра, плаўна і нетаропка рухаюцца ўздоўж ракі ў бок Берштаў і далей. Розныя часы і пакаленні людзей, што там жылі і жывуць, дапамагаюць аўтару распавесці пра багаты на легенды і паданні прыкотранскі край. Прапануем чытачу новыя раздзелы тапанімічнага аповеда Р. Бялячыца.
Вецер магутнай сілы з маланкай і шчыльнай сцяной праліўнога дажджу абрушыўся на населеныя пункты раёна ў ноч на 8 жніўня. Дзесяці мінут такой “мясарубкі” хапіла, каб былі пашкоджаны 31 населены пункт, 52 жылыя дамы, 110 сельскагаспадарчых пабудоў – з іх 61 жывёлагадоўчая ферма. Адразу пазбавіліся электрычнай энергіі 430 вёсак і пасёлкаў, былі выведзены са строю 520 трансфарматарных падстанцый. Пазбавілася току і цэнтральная раённая бальніца.
У нас на Шчучыншчыне вялікую ўвагу надаюць мерам маральнага і матэрыяльнага заахвочвання ўдзельнікаў жніва
Калі ў апошнія дні ліпеня старшыня раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Г.Ф. Шандроха віншаваў першага на жніве – 2010 пераможцу-тысячніка Паўла Комара – вадзіцеля ААТ “Васілішкі”, які машынай МАЗ-5516А-5 перавёз 1000 тон збожжа, то на 9 жніўня ў раёне ўжо налічвалася 22 чалавекі, што перасягнулі тысячны рубеж. Сярод іх 20(!) камбайнераў і два вадзіцелі.
Жніво на Шчучыншчыне ўпэўнена перасягнула свой гарачы экватар: убрана больш за 50 працэнтаў хлебнай нівы. А значыць самы час падумаць ... пра дажынкі як традыцыйнае свята хлебаробаў.
На нядаўнім пасяджэнні аргкамітэта, якое праводзіў старшыня раённага Савета дэпутатаў І.Ю.Сакалоўскі, быў абмеркаваны план падрыхтоўкі да раённых “Дажынак-2010”, якія мяркуецца правесці ў трэцяй дэкадзе жніўня ў аграгарадку “Васілішкі”.
– Да гэтага свята ў раёне павінна закончыцца ўборка хлябоў, і будуць падведзены вынікі працоўнага спаборніцтва, – зазначыў Іван Юльянавіч. – Лідзіруюць па ўраджайнасці СВК “Шчучынаграпрадукт”, ААТ “Васілішкі”, СВК “Дэмбрава”, саўгас “Пратасаўшчына” і эксперыментальная база “Руткевічы”.