Не назавеш безгаспадарлівымі вяскоўцаў, якія трымаюць падсобную гаспадарку. Але некаторыя з іх вельмі своеасабліва клапоцяцца аб асабістай выгадзе. Вось, напрыклад, некаторыя жыхары вёскі Хадзілоні грэбуюць элементарнымі санітарнымі нормамі ўтрымання жывёлы. Тое, што ўбачылі члены камісіі ў складзе старшыні Першамайскага сельвыканкама Н.М. Сідлярэвіч, памочніка ўрача-гігіеніста занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі В.П. Болтача і жыхароў вёскі, не проста здзівіла іх, а павергла ў лёгкі шок. Нядзіўна, што такая карціна не пакідала раўнадушнымі многіх жыхароў, якія і патурбавалі мясцовую ўладу і санітарную службу, каб выправіць становішча.
Подвели итоги
Коллегия Комитета государственного контроля Гродненской области подвела итоги работы за первое полугодие 2010 г. и разработала меры по повышению ее эффективности.
В течение первого полугодия Комитетом проведено 225 проверок, (129% к аналогичному периоду прошлого года). Наложено административных взысканий на общую сумму более 4 730 млн. рублей (181%). Взыскано в бюджет и обращено в доход государства денежных средств и материальных ценностей, поставлено на учет (дооценено) объектов основных средств на 42556 млн. рублей (193%). Привлечено к ответственности 1303 человека, из них освобождены от занимаемой должности 45. По результатам проверок возбуждено 94 уголовных дела (154,1%).
Жыхары вёсак нашага раёна добра ведаюць, што як толькі завяршаецца работа на хлебнай ніве ў гаспадарках, камбайны адразу прыходзяць на іх прысядзібныя ўчасткі.
У КВУП “Птушкафабрыка”, СВК “Астрына”, “Орля”, ААТ “Васілішкі” практыка такая: разам з механізатарамі на падворак да сялян прыязджаюць бухгалтар і загадчык участка – за абмалочаныя соткі, як кажуць, разлік на месцы. У СВК “Шчучынаграпрадукт” гаспадары прысядзібных ніў плацілі ў касу за адпаведны час работы ўборачнай тэхнікі. Дарэчы, у гэтай гаспадарцы для сваіх работнікаў і пенсіянераў убіралі вырашчанае збожжа бясплатна.
Словам, усюды з разуменнем аднесліся да турбот вяскоўцаў. На 20 жніўня па раёне абмалочана 240 гектараў надзелаў вяскоўцаў, засыпана ў мяшкі 733 тоны зерня пры сярэдняй ураджайнасці 30,7 цэнтнера з гектара.
Летась па віне нецвярозых вадзіцеляў у раёне адбыліся шэсць дарожна-транспартных здарэнняў, у якіх адзін чалавек загінуў і восем атрымалі траўмы. За сем месяцаў гэтага года зарэгістравана адно падобнае ДТЗ, у якім адзін чалавек атрымаў раненні.
9 ліпеня 2010 года жыхар г. Шчучын А.Г. Пуцко ў стане алкагольнага ап’янення ехаў на матацыкле “SUZUKI”. У вёсцы Рэзы ён не захаваў бяспечную дыстанцыю да аўтамабіля “Аўдзі-80”, які рухаўся спераду, і сутыкнуўся з ім. У выніку здарэння тэхніка атрымала пашкоджанні, а вадзіцель матацыкла шпіталізаваны ў траўматалагічнае аддзяленне Шчучынскай бальніцы.
Хозяйственный суд Гродненской области информирует юридическую общественность о дополнительной возможности направления в хозяйственный суд электронных копий документов (исковых заявлений, заявлений, ходатайств, отзывов, возражений, жалоб и т.д.) через Интернет-портал (http:www.court.by/regional- courts/grodno/) и посредством электронной почты (е-mail: hozsud_grodno@tut.by).
Дополнительное предоставление в суд электронных копий документов позволит сократить время на подготовку и принятие решения по делу, будет способствовать качественному и оперативному отправлению правосудия.
Обращаем внимание, что подача электронного документа не освобождает субъектов хозяйствования от необходимости представления заявлений и в письменной форме с приложением соответствующих документов.
За дополнительной информацией можно обращаться по телефонам 8(0152) 790-651; 790-629; 790-610.
Блізіцца да завяршэння жніво і ў ААТ “Васілішкі”: з-за затопленых навальніцамі нізін гэтымі днямі дажынаюцца апошнія гектары. Пры ўраджайнасці больш за 43 цэнтнеры з гектара тут атрымалі самы вялікі валавы намалот збожжа – амаль 24 тысячы тон.
Як і ў папярэднія гады лідарамі на жніве сярод камбайнераў сталі Віктар Зневяроўскі, Казімір Малмыга і Віктар Юшкевіч. Калі Малмыга і Юшкевіч намалацілі больш за паўтары тысячы тон, то Зневяроўскі – 2000 тон зерня. Гэта самы лепшы паказчык па гаспадарцы.
Традыцыйны кветкавы фестываль у пасёлку на гэты раз праходзіў у рамках праекта Еўрасаюза і ПРААН “Устойлівае развіццё на мясцовым узроўні”
Спытаеце, чым адрознівалася гэтае свята ад папярэдніх? Мяркую, сваёй масавасцю, багаццем гасцей з усяе Беларусі, якія прыехалі ў Жалудок не толькі дзеля таго, каб проста паўдзельнічаць у фестывалі, але і пазнаёміцца з гэтым слаўным куточкам нашай Шчучыншчыны, даведацца, якія людзі тут жывуць і як ім удаецца рэалізоўваць свае смелыя творчыя ідэі.
Праверка гатоўнасці ўстаноў адукацыі да новага навучальнага года сёлета праводзілася некалькі дзён. Як і заўсёды, у склад камісій уваходзілі спецыялісты аддзела адукацыі, прадстаўнікі санітарнай службы і супрацоўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. Вынікі падводзіліся на пасяджэнні з удзелам старшыні раённага Савета дэпутатаў І.Ю. Сакалоўскага, намесніка старшыні райвыканкама Г.С. Хвядзюк і начальніка аддзела адукацыі У.Р. Дубка.
Карцінкі з натуры
“Я цябе нарадзіла…”
Маладая 21-гадовая жанчына пабіла, а потым кінула ў кустоўе свайго паўтарагадовага сына…
Гэта не сюжэт серыяла. Гэта рэальны факт. І хаця адбылася трагедыя некалькі тыдняў назад у адной з вёсак Воранаўскага раёна, “выспявала” яна ў Астрыне, дзе гора-матуля жыла і расціла (?) двух дзетак.
На вяселле да Анастасіі і Міхаіла Малчанавых госці акрамя падарункаў для маладых неслі хто мяккую цацку, хто альбом і фламастэры, хто пенал і размалёўкі.
Усе гэтыя рэчы складваліся ў вялізную скрыню. Канешне, усіх цікавіла: для чаго столькі цацак і іншых дзіцячых рэчаў? Інтрыга раскрылася напрыканцы вяселля. Нявеста абвясціла, што цацкі і пісьмовыя прылады будуць перададзены выхаванцам сацыяльнага прытулку.
– Прапанова Насці мне вельмі спадабалася, – гаворыць Міхаіл. – Прыемна парадаваць дзетак, якім не хапае бацькоўскага клопату.