Шчучынскі “Промень” бліснуў на Аўгустоўскім

На сцэне – “Промень”У дзесяты раз сабраў сяброў традыцыйны фестываль “Аўгустоўскі канал у культуры трох народаў”. Сярод яго ўдзельнікаў ганаровае месца заняў і народны хор польскай песні раённага Дома культуры “Промень”.
Дарога да Гродна падалася зусім нядоўгай. У салоне аўтобуса гучалі прыгожыя мелодыі, жарты і смех. Настрой у “променеўцаў” прыўзняты, святочны. Калектыў з 20-гадовым стажам упершыню прымае ўдзел у фестывалі, які па сутнасці стаў міжнародным. Канешне, кожны спявак у душы хвалюецца, адчувае адказнасць.

“Скураны мяч”: нашы пачалі і... перамаглі!

Каманда – пераможцаШчучыншчына ў другі раз гасцінна прымала ўдзельнікаў абласных фінальных спаборніцтваў па футболе “Скураны мяч”. З 18 па 20 жніўня на стадыёне “Алімп” сапернічалі пяць лепшых юнацкіх каманд са Шчучынскага, Смаргонскага, Дзятлаўскага, Зельвенскага раёнаў і Ленінскага раёна горада Гродна.
Хлебам-соллю сустракалі спартсменаў на нашай зямлі. Цёплымі словамі віталі юных футбалістаў намеснік старшыні райвыканкама Г.С. Хвядзюк, намеснік дырэктара абласнога вучэбна-метадычнага цэнтра фізічнага выхавання насельніцтва С.В. Кулакоў і галоўны суддзя спаборніцтваў І.В. Гваздоўскі.

И тяни, и толкай, и слушай!

26 августа в 18 часов наш районный Дом культуры вновь встречает гостей – молодёжную музыкальную группу «Тяни – толкай». Кто-то её назвал белорусским вариантом известного российского коллектива «Любэ». А нам кажется, что у «Тяни – толкай» свой стиль, своя творческая манера. Заводные, озорные, зрелищные: зрители не соскучатся!
Хотите попасть на концерт? Тогда спешите в РДК покупать билеты, стоимость которых – 15 тыс. рублей.
Приятного отдыха!
Татьяна ВАЛЕНТИНОВА.
 

Інфармаваны – значыць узброены!

19 жніўня ў раёне прайшоў адзіны дзень інфармавання на тэму “Роля сродкаў масавай інфармацыі ў адлюстраванні праблем, якія хвалююць насельніцтва”
Па традыцыі шэсць раённых інфармацыйных груп сустракаліся з працоўнымі калектывамі раёна, каб пагутарыць і на азначаную тэму, і на тэмы жыццёва-бытавыя. Як паказвае практыка, людзі заўжды выкарыстоўваюць магчымасць, каб падчас такіх гутарак атрымаць адказы на свае злабадзённыя пытанні.

Самы блізкі гук і дарагі – як працуюць у полі трактары

Унікальную калекцыю камянёў з палеткаў Шчучыншчыны сабраў за паўстагоддзя сваёй работы механізатар Віктар Янавіч Кавальчук з вёскі Моцеўцы.Сярод шматлікіх узнагарод за добрасумленную працу, якія атрымаў амаль за паўстагоддзя работы ў гаспадарках раёна Віктар Янавіч Кавальчук, ёсць адна асобая. Гэта бронзавы медаль “За дасягнутыя поспехі ў развіцці народнай гаспадаркі СССР”. Яго даслалі выдатнаму трактарысту з самой Масквы, з вядомай тады на ўвесь свет Выставы дасягненняў народнай гаспадаркі.

I вырасціць, і захаваць

Нядаўна здадзенае ў эксплуатацыю ўніверсальнае фруктасховішча на 3 тысячы тон у вёсцы Карэвічы ААТ “Васілішкі” чакае першага ўраджаю яблыкаў.
А каб з вясны і лета ў халастую не прастойвалі спецыялізаваныя камеры, у гаспадарцы развялі клубніку, пасадзілі 2 га цыбулі, 8 га морквы, 24 га капусты... Ёсць куды сабраць ураджай і якасна захаваць яго!
Новае фруктасховішча здорава выручала пры зборы клубнікі. Пасля заканчэння сезона ў прасторныя прахладныя памяшканні паступіла цыбуля і бульба. Праўда, ранні ўраджай тут залежвацца не будзе.

Свет вернулся. Жизнь наладилась. Осадок остался…

Сотни населенных пунктов оставила без электричества стихия в нашем регионе. Стараниями профессионалов электричество к концу прошлой недели было восстановлено повсюду, однако у некоторых жителей района в душе остался неприятный осадок.
Оставшись без света, в первые-вторые сутки после стихии, они так и не смогли дозвониться в Щучинский район электрических сетей (РЭС). Информационный вакуум вызывал справедливое негодование.
Почти двое суток безрезультатно пыталась связаться с диспетчером и специалистами электросетей жительница улицы Ленина г. Щучина:
- Понимаю, что не я одна такая, но ко мне в гости приехали с маленьким ребенком, полный холодильник продуктов накупила. Все пришлось выбросить! Звонила в электросети часами, ставила телефон на автодозвон – безрезультатно! Возмущает даже не длительное отсутствие электричества, а наплевательское отношение к людям…

Здаровы адпачынак - справа сур’ёзная

Абласная акцыя пад такой назвай праходзіла ў летніх аздараўленчых лагерах нашага раёна. Разам з дзецьмі ўдзел у ёй прымалі работнікі Шчучынскага занальнага ЦГіЭ, спецыялісты райвыканкама, прадстаўнікі праваахоўных органаў, кінавідэапрадпрыемства, члены БРСМ.
– Усе мерапрыемствы, што ладзіліся ў лагерах, былі накіраваны на фарміраванне ў падлеткаў беражлівых адносін да свайго здароўя і здароўя людзей, якія жывуць побач, – тлумачыць урач Шчучынскага занальнага ЦГіЭ Ніна Вікенцьеўна Сухоцкая. – Сярод дзяцей распаўсюджвалі памяткі на тэмы прафілактыкі розных захворванняў, праводзілі гутаркі па прафілактыцы шкодных звычак, рацыянальным харчаванні.

Агранавіны

Руплівае поле, руплівыя людзі
Па даных упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання, за час уборкі гаспадаркі раёна змаглі намалаціць амаль 90 тысяч тон збожжа. Сёлета лідарам па ўраджайнасці з’яўляецца СВК “Дэмбрава” (53,6 цэнтнера з гектара), на другім месцы – СВК “Шчучынаграпрадукт” (53,1 цэнтнера з гектара) і на трэцім месцы – эксперыментальная база “Руткевічы” (51,2 цэнтнера з гектара). Сярэдняя ўраджайнасць па раёне складае 40,9 цэнтнера з гектара.
Стаў камбайн – сядай на трактар

Навядзём парадак ня зямлі!

Брыгада па добраўпарадкаванні РУП ЖКГ не прастойвае ні секунды. “Трапічнае” надвор’е падкідвала ўсё новыя і новыя ўчасткі работы, але такія працаўнікі, як Уладзімір Канстанцінавіч Чарняк і яго таварышы, спраўляюцца.
“Касі, каса, пакуль раса!” – усміхаецца сучасны касец, ператвараючы пойму гарадской рачулкі калі не ў класічны англійскі газон, то ў акуратна “падстрыжаную” сенажаць!
Фота Аляксея БІБІКАВА.
 

Синдикация материалов