Архив - 2008

Дата

Декабрь 30th

Паважаныя шчучынцы, жыхары і госці раёна!

Яшчэ адзін год, няпросты і нялёгкі, адыходзіць у гісторыю. Перагорнута чарговая старонка ў летапісе нашага раёна, кожнага населенага пункта, біяграфіі кожнага асобнага чалавека. Набліжаюцца самыя чаканыя святы для ўсіх дзяцей і дарослых. У людскіх сэрцах абуджаюцца надзея і вера, дабрыня пануе ў душах, нараджаюцца новыя задумы і планы.

У новым годзе наш рэгіён будзе развівацца стабільна

С.І. Ушкевіч (фота Алы Бібікавай)Наколькі стваральным быў адыходзячы год для  Шчучыншчыны, па якім шляху будзе развівацца рэгіён у далейшым, што прадпрымае раённая ўлада, каб павышаліся дабрабыт і якасць жыцця нашых землякоў? На гэтыя і іншыя пытанні мы папрасілі адказаць старшыню райвыканкама Сяргея Іосіфавіча Ушкевіча.

Зачараваныя музыкай

Вясёлая мелодыя – добры настройСёлета інструментальны ансамбль выкладчыкаў дзіцячай школы мастацтваў “Дывертысмент” атрымаў ганаровае званне “народны”.
— У такім складзе мы іграем пяць гадоў, — адзначыла кіраўнік ансамбля Наталля Аляксандраўна Палуян, — а біяграфія ансамбля пачалася яшчэ раней.

Плавайце на здароўе!

— Выдатная вадзічка! – сцвярджае В.Т. МаркевічКожны раз, калі бываю ў Васілішках, не перастаю здзіўляцца і захапляцца. Як змянілася за апошнія гады гэта вёсачка! Добраўпарадкаваныя вуліцы, прыгожыя збудаванні – адно задавальненне назіраць за ўсімі пераменамі.

Беларусь - наш утульны дом

Першы дзень студзеня 2009-га года будзе  пазначаны юбілеем, які мае гістарычнае значэнне: 90 гадоў назад была ўтворана БССР.
Прайшло амаль два дзесяткі гадоў пасля таго, як Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка знікла з карты. Аб’ектыўнае слова аб яе стварэнні і існаванні, напэўна, крыху пазней скажуць нашы нашчадкі. Між тым, людзі, народжаныя ў БССР, захоўваюць у памяці старонкі біяграфіі краіны, пераплеценыя з іх уласнымі біяграфіямі, прасочваюць сувязь дзён мінулых з днямі сённяшнімі.

С.Г. КАСПЯРЧУК –

У адказе за фінансавую стабільнасць

Фота Аляксея БІБІКАВА.20 верасня 1944 года ў сувязі з утварэннем Гродзенскай вобласці (пастанова Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 20.09.1944 г.) пачаў сваю дзейнасць фінансавы аддзел выканкама Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных, а разам з ім пачалася біяграфія фінансавага аддзела выканаўчага камітэта Шчучынскага раённага Савета дэпутатаў працоўных.

Добрае семя – добрае племя

Прыгажун АзізГод Жоўтага Быка па кітайскім календары спрыяе будаўніцтву, правядзенню земляных работ. Адным словам, хто будзе шмат працаваць, таму будзе шанцаваць.
Настрой на добрую працу пануе і ў калектыве філіяла РУСП “Гродзенскае племпрадпрыемства”, якое знаходзіцца ў в. Гірдзеўка, што непадалёку Шчучына.

Святочны падарунак

Добры падарунак зрабілі працаўнікам ААТ “Васілішкі” будаўнікі Шчучынскай МПМК-166. У гэтыя перадсвяточныя дні яны здалі ў эксплуатацыю некалькі аднакватэрных дамоў з надворнымі пабудовамі. Дзяржаўная камісія на “добра” ацаніла работу будаўнікоў пад кіраўніцтвам майстра Сяргея Віктаравіча Гардзейчыка. Сярод лепшых будаўнікоў муляры Віталь Савіцкі, Юрый Гіль, Міхаіл Хамко, бетоншчык Міхаіл Савін, сталяр Анатоль Саковіч, экскаватаршчык Генадзь Тарасевіч.

Декабрь 26th

Шчучынскі веснік

Добрая дапамога аграрыям
З рэспубліканскага бюджэту ва ўпраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання раёна паступілі грашовыя сродкі, якія размеркаваны сярод сельгасвытворцаў. Да Новага года гаспадаркі змогуць набыць неабходныя вузлы і агрэгаты для трактароў і рознай сельскагаспадарчай тэхнікі на рамонтных заводах у Слоніме, Песках і Шчучынскім рамонтным заводзе. Гэта дапаможа вяскоўцам  хутчэй падрыхтаваць тэхніку да веснавых палявых работ.
Сяргей ГАРДЗЕЙЧЫК.

Навагодні карагод

Шумна і весела было на ранішніку ў яслях-садзе №3 г. Шчучын напярэдадні Калядных свят. Маленькія дзеткі і іх бацькі нібы апынуліся ў казцы, у якую запрасілі работнікі гэтай установы. На прыгожай ёлачцы зіхацелі цацкі, пераліваліся колерамі вясёлкі гірлянды. Гучала музыка, і яе дапаўняў вясёлы смех дзятвы.