90 – юбілей мудрасці

Шчырыя віншаванні прымае Е.В. ЛаўрыновічПра ўзрост жанчын гаварыць не прынята. Але іншы раз менавіта ён можа быць падставай для захаплення і повадам для знаёмства.
У мінулую пятніцу жыхарка Шчучына, ветэран Вялікай Айчыннай вайны Еўдакія Васільеўна Лаўрыновіч прымала шматлікія віншаванні з нагоды саліднага юбілею. Дзевяноста год – не жартачкі! Не перапыняліся тэлефонныя званкі. Віншавалі былыя калегі, сяброўкі, суседзі. Хто змог – парадаваў візітам.

Інспектар ДПС АДАІ Шчучынскага РАУС І.Ю. АРАБЧЫК: “На дарозе трэба ўмець бачыць сітуацыю на мінуту наперад”

Інспектар ДПС АДАІ Шчучынскага РАУС І.Ю. Арабчык: “На дарозе павінен быць парадак!”… Машына, за рулём якой быў малады хлопец з вёскі Калечыцы Іосіф Арабчык, спакойна кацілася па дарозе. Наперадзе “выплыў” знак “Уступі дарогу”. “Штосьці не так”, – глянуўшы на яго, падумаў вадзіцель. Нарэшце зразумеў: трохвугольнік прымацавалі няправільна – перавярнулі. “Бач ты, заўважыў. Малайчына! – пракаменціраваў пільнасць Іосіфа механік па забеспячэнні калгаса “Бальшавік” Эдуард Гайдук, які ехаў разам у аўтамабілі. – Табе б, хлопец, у ДАІ служыць…”

Сам сабе... качагар

Ужо ў сакавіку будзе здадзены пад ключ 40-кватэрны дом па вуліцы Будаўнікоў у Шчучыне. Аддзелачныя работы, якімі займаецца Шчучынская МПМК-166, амаль завершаны.
— Асаблівасць гэтага будынка заключаецца ў тым, што абагрэў кватэр ажыццяўляецца з дапамогай газавага паліва, — тлумачыць начальнік аддзела архітэктуры і будаўніцтва Ян Браніслававіч Майсей. — Выкарыстанне газавых калонак дасць магчымасць уладальнікам кватэр асабіста рэгуляваць “надвор’е ў доме”, незалежна ад цэнтральнай кацельні. Да такога нестандартнага інжынернага рашэння нас падштурхнулі пэўныя складанасці ў сістэме гарадскога цеплазабеспячэння. Справа ў тым, што кацельні, якая знаходзіцца на вуліцы 17 Верасня, нестае магутнасці забяспечыць цеплавы баланс у кватэрах у раёне новай жылой забудовы. Таму і было вырашана ўсталёўваць эканамічна выгадныя “альфа-калонкі” на газавым паліве.
Магчыма, за такімі новаўвядзеннямі будучыня!

Пра партызана Васіля і двух адважных Міхаілаў

Стандартныя лісткі паперы са шчыльнымі радкамі і знаёмым почыркам. Як многа расказвае гэты рукапіс аб драматычных падзеях мінулай вайны! Размова ідзе аб успамінах добра вядомага людзям старэйшага пакалення астрынска-шчучынскай старонкі Івана Анапрыенкі, былога партызанскага камандзіра. Вызваленне Гродзеншчыны Іван Паўлавіч сустрэў на пасадзе начальніка штаба партызанскай брыгады імя Ленінскага Камсамола, пасля, да пераезду на Украіну, працаваў у Астрыне сакратаром Васілішкаўскага райвыканкама, затым настаўнікам сярэдняй школы.
Прапануем чытачам “Дзянніцы” нататкі, падрыхтаваныя на аснове ўспамінаў гэтага чалавека. Размова будзе не аб камандзірах, а аб радавых народных мсціўцах.

Прэсы – новыя, рукі – ўмелыя

Сярод вытворчых аперацый, якія выконваюцца ў цэху аўтатрактарных камплектаў завода “Аўтапровад”, ёсць нязвыклая на слых і незразумелая для непасвячоных – арміроўка правадоў наканечнікамі. Як патлумачыла нам начальнік цэха С.В. Яновіч, наканечнікі “ідуць” стужкай і, трапіўшы на провад, заціскаюцца на ім. Увесь працэс адбываецца на спецыяльных прэсах. Паміж іншым, у цэху яны новыя, замежнай вытворчасці. Гэта дае магчымасць узняць вытворчы працэс на якасна новы ўзровень. А працаваць на прэсах даверылі вопытным работніцам, у прыватнасці, Галіне Аляксандраўне Зянкевіч (на здымку справа). Пасада ж другой завадчанкі, якую вы бачыце на здымку, у асаблівай “расшыфроўцы” патрэбы не мае.

Высокія пазіцыі здаваць не варта

Работнікі культуры раёна падвялі вынікі за мінулы год і вызначылі планы на будучае
Справаздачная нарада праходзіла на ўзнёслай ноце. Падставай для гэтага сталі поспехі, якіх дасягнулі работнікі культуры ў мінулым годзе. Раённы аддзел культуры і цэнтральная бібліятэчная сістэма сталі пераможцамі абласнога конкурсу “Установа культуры года”. Раённы Дом культуры заняў другое месца ў вобласці сярод аналагічных падраздзяленняў. Сямейны клуб “Берагіня” Жалудоцкага ГДК і клуб для пажылых людзей “Лад” (РДК) былі адзначаны абласным метадычным цэнтрам народнай творчасці – ім уручаны дыпломы і каштоўныя падарункі.

«МИР, СТАНЬ ИЗ СЕРОГО - ЦВЕТНЫМ!»

Уезжая в санаторий на Мядельщину, я пообещала маме разыскать друга ее детства. С малолетства слышала рассказы о добродушном татарине Гимке Криницком, с которым они вместе учились в школе, делали домашние задания и делились секретами…
Взяв с собой фотографию с надписью «Синеокой подруге Тамаре» (то есть моей маме), я обошла несколько санаториев округи (мой герой как раз поменял место работы, и потому отыскать его было непросто). А потом, когда долгожданная встреча уже маячила, и я нашла-таки в санатории «Нарочь» дверь с табличкой «психотерапевт И.С.Криницкий», с горечью узнала, что именно сегодня нужный мне человек отправился … в отпуск.

Вуліца майго дзяцінства

Заўсёды са шкадаваннем назіраю за дзецьмі рознага ўзросту, якіх няма каму арганізаваць на добрыя справы. Вось і шукаюць яны забавы дзе хто можа.
З настальгіяй успамінаю вуліцу майго дзяцінства.

У тыя гады, калі жылося голадна і холадна, не было чаго апрануць, наша жыццё было цікавым і вясёлым. На нашай вуліцы раслі дзесяць хлапчукоў і восем дзяўчынак. Цяжкавата нам даводзілася. Хлапчукі, бывала, нас крыўдзілі. Але гэта не было прычынай для разладу. Жыццё было адкрытае і спрыяла выхаванню нас, дзяцей. Адна толькі маміна фраза “а што людзі скажуць?” адразу дысцыплінавала. Усе дзеці нашай вуліцы жылі пад гэтым лозунгам, баючыся людскога асуджэння. У нас ніколі не ўзнікала жадання закурыць ці выпіць. Не да гэтага нам было. Акрамя вучобы ў школе, кожны меў свае абавязкі: хтосьці насіў у хату ваду і дровы, другія набіралі бульбу і кармілі курэй, пасвілі кароў, палолі буракі, рвалі лён. А пасля ўсяго – забавы.

Замалёўкі з натуры

Малыя ды ўдалыя
Сонечная раніца. На аўтобусным прыпынку сабраліся жанчыны. Чакаюць аўтобус, каб ехаць у райцэнтр.
Непадалёку расце старая сліва. Да адной з галінак дрэва прывязана пластыкавая бутэлька з выразаным “акенцам”. На дне бутэлькі – хлебныя крошкі.
– Як добра хтосьці зрабіў, – разважаюць жанчыны. – Паклапаціўся пра птушак, не дасць бедным замерзнуць ад голаду і холаду.
– Гэта мае хлопцы, – далучаецца да размовы іх спадарожніца. – Убачылі праграму па тэлевізары, дзе расказвалася пра такія кармушкі, і вырашылі самі  змайстраваць. І корм не забываюць падсыпаць.
– Яны ж яшчэ малыя ў цябе, – дзівіцца адна з жанчын. – А бачыш, якія клапатлівыя. Малайцы! Не дадуць птушкам загінуць у халодную зіму.
Сапраўдны рыцар

ЧЕСЛАВ НЕМЕН ОБЪЕДИНИЛ ПОКОЛЕНИЯ

Недавно в Гродненском областном драмтеатре вспоминали нашего знаменитого земляка из д. Старые Василишки Чеслава Немена (Выджицкого) – лучшего польского музыканта XX столетия, обладателя неповторимого голоса, взорвавшего мир музыкальной халтуры своим пронзительным «Dziwny jest ten swiat». Среди зрителей была и делегация щучинцев.
- Идея организации этого вечера принадлежит мэрам Белостока и Гродно, - рассказывает заместитель председателя Гроденского горисполкома Ирина Сенченкова. - В октябре, подписывая договор о взаимном сотрудничестве, они решили, что непременно организуют концерт, посвященный творчеству знаменитого музыканта, которого в равной степени считают своим и поляки, и белорусы…

Синдикация материалов